Сяргей Аляксеевіч Зярноў (; 29 мая [10 чэрвеня] 1871,  — , ) — рускі і савецкі заолаг, гідрабіёлаг і грамадскі дзеяч, акадэмік Акадэміі навук СССР (1931). Заснавальнік гідрабіялогіі ў Расіі, стваральнік яе экалагічнага напрамку.

У 1895 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1902—1914 гадах кіраваў Севастопальскай Біястанцыяй АН. У 1914 годзе арганізаваў першую кафедру гідрабіялогіі ў Маскоўскім сельскагаспадарчым інстытуце (цяпер Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева), у 1924 годзе — у МДУ. У 1931—1942 гадах дырэктар Заалагічнага інстытута АН СССР.

У 1892—1901 гадах апублікаваў першыя працы па планктону; у 1913 годзе выйшла манаграфія «Да пытання аб вывучэнні жыцця Чорнага мора», у якой падрабязна апісаны яго фаўна і біяцэнозы, заканамернасці іх размеркавання. У паўночна-заходняй частцы мора Зярноў адкрыў зараслі філафоры (марскія чырвоныя водарасці), што дазволіла арганізаваць прамысловую здабычу ёду. У 1934 годзе апублікаваў «Агульную гідрабіялогію» (перавыдадзеная ў 1949) — першы арыгінальны ўніверсітэцкі курс.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Заолагі Расіі Катэгорыя:Заолагі СССР