Сяргей «Шлёма» Лабандзіеўскі (нар. , Залессе, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі гукарэжысёр.
Біяграфія У 1991 годзе скончыў факультэт робататэхнічных сістэм БПІ. У 1988–1992 гадах працаваў тэнікам-інжынерам пры АН БССР. У 1992–2001 гадах музычны рэдактар на Беларускім радыё. У 1995–1996 гадах музычны рэдактар і гукарэжысёр Радыё 101,2. У 1997–2001 гадах гукарэжысёр Радыё «Рокс». У 1998–2003 гадах гукарэжысёр тэлерадыёкампаніі «».
Працаваў на студыях гуказапісу ў Беларусі, Расіі, Польшчы, таксама на беларускіх радыёстанцыях як музычны рэдактар, вядучы музычных праграм і гукарэжысёр. Аддае перавагу «жывым» кірункам музыкі — року, блюзу, джазу, рабіў запісы камернай, харавой і фальклорнай музыкі.
Браў удзел у стварэнні альбомаў і правядзенні канцэртаў žygimont VAZA, Крамбамбуля, Zet, IQ48, Новае Неба, N.R.M., Змітра Вайцюшкевіча, Pomidoroff, Экивоки, Л.О.М., Naka, Yo-Yo, Народны Альбом, Я нарадзіўся тут, Personal Depeche, і многіх іншых. Займаецца таксама мастэрынгам і рэстаўрацыяй фанаграм, гукам для дакументальнага кіно.
Працы Personal Depeche
Літаратура
Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Гукарэжысёры Беларусі