Андрэй Віталевіч Крыванос (нар. , Магілёў, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Гуляў на пазіцыі атакуючага абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (1993—2007).
Кар’ера Баскетболам пачаў займацца ў 1987 годзе ў магілёўскай ДзЮСШ-5, першым трэнерам быў Аляксандр Міхайлавіч Гуляеў.
Выступаў за каманды: РТІ (1992—1993, 1994—1995), РТІ-2-РВАР (1993—1994), «Джордж Вашынгтон Калоніялнс» (NCAA, 1995—1998), «Унія» (Тарнаў, Польшча, 1998—1999, 2000), «Тэмп-АШВСМ» (Магілёў, 1999—2000, 2004—2005, 2006—2007), «Шахцёр» (Іркуцк, Расія, 2000—2001), «Чарні Слупск» (Слупск, Польшча, 2001—2003), «Асторыя» (Быдгашч, Польшча, 2003), «Гродна-93» (2005—2006).
Трохразовы чэмпіён (1993—1995) і сярэбраны прызёр (2006) першынства Беларусі. MVP «Матча зорак-2005». У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 54 афіцыйныя матчы. Шматгадовы капітан зборнай. Чэмпіён моладзевага першынства Еўропы (1994) у складзе зборнай Беларусі U-22. Удзельнік юнацкага чэмпіянату Еўропы-1991 у складзе зборнай СССР U-16 (5-е месца). З лістапада 2007 года — трэнер моладзевай каманды «Слупска». У 2008—2013 гадах і ў лютым—лістападзе 2014 года — галоўны трэнер клуба «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск» (у чэрвені 2013—лютым 2014 года і з лістападу 2014 па 2017 год — другі трэнер). З 2017 года — галоўны трэнер клуба «Барысфен».
У 2011—2012 гадах быў галоўным трэнерам беларускай нацыянальнай камандыВ мужской сборной Беларуси по баскетболу меняется главный тренерАНДРЕЙ ВИТАЛЬЕВИЧ КРИВОНОС ПОКИДАЕТ ПОСТ СТАРШЕГО ТРЕНЕРА МУЖСКОЙ НАЦИОНАЛЬНОЙ СБОРНОЙ ПО БАСКЕТБОЛУ. У 2010—2011, 2016—2017 і з 2019 года — другі трэнер нацыянальнай зборнайНАЦИОНАЛЬНАЯ КОМАНДА (ИСТОРИЯ).
Дасягненні У якасці баскетбаліста Чэмпіён Беларусі (3): 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2005/2006. Чэмпіён Еўропы сярод моладзевых камандаў (1): 1994. У якасці трэнера Чэмпіён Беларусі (6): 2008/2009, 2009/2010, 2010/2011, 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2022/2023, 2023/2024, 2025/2026. Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2009, 2010, 2011, 2012, 2023. Фіналіст Кубка Беларусі (5): 2017, 2018, 2019, 2020, 2025. Бронзавы прызёр Еўразійскай лігі (1): 2019/2020.
Спасылкі ЮБИЛЕЙ. Андрей КРИВОНОС Андрей Кривонос: учусь, как научить других
Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Асторыі» Быдгашч Катэгорыя:Ігракі РТІ Катэгорыя:Ігракі РДВАР Катэгорыя:Ігракі «Чарні» Слупск Катэгорыя:Ігракі «Уніі» Тарнаў Катэгорыя:Ігракі «Барысфена» Магілёў Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93» Катэгорыя:Трэнеры «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Трэнеры «Барысфена» Магілёў Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Іркута» Іркуцк Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20