Дзяніс Мікалаевіч Коршук (нар. , Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Адзінаццаціразовы чэмпіён БеларусіСтарый знакомый. Денис Коршук: в поисках себя . Выступаў за зборную Беларусі.
Кар’ера Выхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Міхаіл Аркадзевіч Фейман. Гуляў за каманды: РТІ-РШВСМ (Мінск, 1995—1997), РТІ-АЗАА (Асіповічы, 1997—1999), «Гродна-93» (1999—2004)ПОРТРЕТ. Денис Коршук , «Асторыя» (Быдгашч, Польшча, 2004/05), «Віталюр» (Мінск, 2005)НОВОСТИ. Коршук — в "Виталюре"! , «Шлёнск» (Уроцлаў, Польшча, 2005/06), АЗС «Кашалін» (Польшча, 2006—2008), «Мінск-2006» (2008—2011), «Адэса» (Украіна, 2011/12), «Цмокі-Мінск» (2012—2014). Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1996—2012 гадах.
Пасля заканчэння гульнявой кар’еры стаў кіраўніком фітнэс-клуба «Densport» у Мінску. Выступаў у Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі за «Віталюр», стаў чемпіёнам НБЛ-2015/16, 2022/23 і 2023/24. У сезоне 2023/24 — трэнер па АФП рэзервовай каманды БК «Мінск». У сезоне 2024/25 — трэнер па АФП асноўнай каманды БК «Мінск»Поздравляем с Днём рождения тренера по ОФП мужской команды «МИНСК» Дениса Коршука!.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (11): 1999/2000, 2000/2001, 2001/2002, 2002/2003, 2003/2004, 2004/2005, 2008/2009, 2009/2010, 2010/2011, 2012/2013, 2013/2014. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1995/1996, 1998/1999. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1996/1997, 1997/1998. Уладальнік Кубка Беларусі (8): 2000, 2001, 2002, 2003, 2009, 2010, 2012, 2013. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1998.
Крыніцы
Спасылкі Новое амплуа. Денис Коршук: мечтаю, чтобы мой сын стал баскетболистом Профіль на сайце Непрафесійнай баскетбольнай лігі Беларусі Профіль на сайце БФБ
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Асторыі» Быдгашч Катэгорыя:Ігракі РТІ Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93» Катэгорыя:Ігракі «Віталюр-РДВАР» Мінск Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі АЗС Кашалін (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Шлёнска» Уроцлаў (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Адэсы» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20