«Універсітэт монстраў» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2013 года. Мультфільм распавядае пра падзеі, якія адбыліся задоўга да сюжэту «Карпарацыі монстраў».
Сюжэт З дзяцінства Майк Вазоўскі вылучаўся сярод астатніх монстраў тым, што не валодаў ніякім застрашваннем і не меў здольнасці напалохаць кагосьці. Але пасля школьнай экскурсіі на «Карпарацыю монстраў» Майк сур'ёзна загарэўся жаданнем атрымаць працу «пудзілы» ў будучыні. Адзін з працаўнікоў расказаў яму, што шлях у Карпарацыю ляжыць праз Універсітэт монстраў.
Спасылкі
Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2013 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Рэндзі Ньюман