Іван Мікалаевіч Афанасьеў (нар. , г. Гомель) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Гомелі. У 1985 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Працуе на філфаку ГДУ імя Ф. Скарыны, выкладае літаратуру ХХ стагоддзя.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1992 года.
Навуковая дзейнасць Аўтар 40 друкаваных прац, у тым ліку зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў і дзвюх манаграфій.
Спасылкі Біяграфія на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта