Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч (14 студзеня 1953, в. Валішча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 6 чэрвеня 2022, Брэст) — беларускі лінгвіст, выкладчык, перакладчык, навуковец, паэт. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт.
Біяграфія Нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1974 годзе. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта, у 1993—1995 гадах працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будапешцкага ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша (Венгрыя). З ліпеня 2013 года — дацэнт на кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі БрДУ імя Пушкіна.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Памёр 6 чэрвеня 2022 года ў Брэсце. Пахаваны на Паўночных могілках пад Брэстам.
Дзейнасць Займаўся навукова-даследчыцкай і літаратурнай дзейнасцю. Аўтар вершаваных зборнікаў «Жыццёвае веры прадзіва» (2006), «Святло дарогі» (2010), «Вясновы роздум» (Брэст, 2020), кнігі перакладаў «Такая тонкая размовы ніць» (2013).
Узнагароды Лаўрэат Мядовай прэміі за зборнік «Вясновы роздум» (2019).
Спасылкі Біяграфія на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі