Бе́ліца — рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Уша (басейн Дняпра).
Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 56 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰. Пачынаецца каля аграгарадка Красны Дар Чэрвеньскага раёна, вусце каля вёскі Беліца Бярэзінскага раёна. На ўсім працягу каналізаваная.
Каля ракі вёскі Пагулянка (Чэрвеньскі раён), Белічаны, Баравіно (Бярэзінскі раён).
Літаратура
Ліст карты N-35-82. Выданне 1982 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области. Описание истоков рек в Минской области
Катэгорыя:Рэкі Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:Рэкі Бярэзінскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны