Бераставіча́нка — рака ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Свіслач (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 138 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 ‰. Пачынаецца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Бераставічаны, цячэ праз гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца, упадае ў Свіслач непадалёку ад вёскі Галынка. У гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца на рацэ створана сажалка (плошча 0,05 км²).

Літаратура

— С. 287.

Катэгорыя:Рэкі Бераставіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Нёмана)