Ян Вайніловіч (; 1767 — ) — ураднік і дзяржаўны службовец.

Біяграфія Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Нарадзіўся ў сям’і Адама Вайніловіча, абознага, канюшага, суддзі земскага і падкаморага новагародскага, і Караліны з Сулістроўскіх.

Хрышчаны 4 студзеня 1767 года. На варшаўскім сойме 1788 года быў абраны асэсарам задворна-асэсарскага суда ВКЛ у Вільні, дэпутат вывадовы Мінскага ДДС (1794), падкаморы Слуцкага павета з 1797 па 1806 г. (указ імператара Паўла І), старшыня Мінскага гранічнага апеляцыйнага суда (1814), сябра камісіі па разбору даўгоў князя Дамініка Радзівіла ў Вільні ў 1815—1827 гг.

Сям’я У шлюбе з Фартунатай Евай з графоў Гюнтэр фон Гільдэнсгайм (пам. 1828 г.), паводле А. Касіньскага — дачкой Міхала Гюнтэра і Канстанцыі з Валадковічаў. Дзеці: Агата, муж Эразм Петразалін, уладальнік маёнтка Кукавічы Слуцкага павета. Мікалай Феліцыян Юліян, хрышчаны 9 чэрвеня 1804 г., хадайнічаў аб выданні пашпарта на 1 год для паездкі ў Віцебскую губерню па ўласных справах (1836), ксёндз і пробашч парафіі Святога Духа ў Вільні. Люцыян (1817 — 9 верасня 1880), хрышчаны 24 студзеня 1817 г. вадой у Пузаўскай уніяцкай царкве, а 18.06.1805 г. — у касцёле, межавы суддзя Мінскай губерні (1838—1841), хадайнічаў аб выданні пашпарта на 6 месяцаў для паездкі ў Віленскую губерню (1850), у 1848 г. узяў шлюб з Аленай (пам. 9 снежня 1880), адзінай дачкой генерала, начальніка дывізіі ўланаў Яна Вейсенгофа і Тэклі з Атвіноўскіх . Каля 1857 г. перасяліўся ў Царства Польскае, дзе жонка па тэстаменту брата Уладзіміра Вейсенгофа атрымала маёнтак Самакленскі ў Люблінскай губерні, пазней жыў у Варшаве. Нашчадкаў мужчынскага пола не пакінуў, таму ў 1867 г. адказаў маёнтак Пузаў пляменніку Эдварду Вайніловічу. Ізабэла, паводле А. Касіньскага, памерла ў 1859 г. у паненскім стане. Кларыса, муж Міхал Межаеўскі герба «Шаліга», дзедзіч маёнтка Гальцэвічы ў Віленскай губерні. Аляксандра, муж Казімір Равеньскі, дзедзіч маёнтка Пятровічы Навагрудскага павета.

Спасылкі Рыбчонак С. 21/19. Ян // Радавод Вайніловічаў гербу «Сыракомля» змененая // Герольд Litherland. Горадня-Менск. 2011. — № 18. — С.116-123