«Шрэк назаўжды» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «DreamWorks Animation» 2010 года.
Сюжэт Пад грузам успамінаў пра дні, калі ён адчуваў сябе «сапраўдным волатам», Шрэк паддаецца на ўгаворы мілагучнага Румпельшцільцхена і заключае з ім дамову. Адразу пасля гэтага Шрэк аказваецца ў альтэрнатыўнай рэальнасці Трыдзявятага каралеўства, дзе ўсё пастаўлена з ног на галаву: на ограў тут палююць, Румпельшцільцхен сядзіць на троне, а Шрэк і Фіёна нават не знаёмыя. І цяпер толькі сам Шрэк можа выправіць усё, што ён нарабіў, каб выратаваць сяброў, аднавіць звыклы яму парадак рэчаў і вярнуць сабе сваё адзінае Сапраўднае Каханне.
Спасылкі
Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2010 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Гары Грэгсан-Уільямс