Леў Казімір Вайніловіч (пам. каля 1654 г.) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Сын Івана Вайніловіча. Меў братоў Аляксандра, Юрыя, Мікалая і Станіслава.

Быў падчашым і потым чашнікам слонімскім. Памер каля 1654 г.

Сям’я Яго сын Дамінік (пам. 1694 г.) — вядомы дамініканін, прэор канвента Святога Духа ў Вільні, правінцыял літоўскі, славуты сваімі казаннямі і прамовамі.

Спасылкі Рыбчонак С. Радавод Вайніловічаў гербу «Сыракомля» змененая // Герольд Litherland. Горадня-Менск. 2011. — № 18. — С.116-123

Катэгорыя:Чашнікі слонімскія Катэгорыя:Падчашыі слонімскія