Рюкзачо́к — штомесячны пазнавальна-гульнявы часопіс. Прызначаны для дзяцей ад 7 да 12 гадоў. Выпускаецца ў Беларусі з 2005 года.
Часопіс уключае пазнавальныя артыкулы, вершы, апавяданні, настольныя гульні, коміксы, жарты, загадкі, а таксама навукова-папулярныя матэрыялы для бацькоў і электронны далатак з дзіцячымі песнямі, класічнай і народнай музыкай, прэзентацыямі, відэаролікамі, інтэрактыўнымі навучальнымі трэнажорамі.
Кансультатыўную дапамогу часопісу аказвае грамадска-рэдакцыйны савет пад кіраўніцтвам Раісы Сідарэнка, намесніцы міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя Ідэя стварэння дзіцячага пазнавальнага часопіса на базе навукова-метадычнага часопіса «Пачатковая школа» належала Наталлі Ванінай, дырэктару і галоўнаму рэдактару выдавецтва «Пачатковая школа». Новы часопіс павінен быў забяспечыць узаемадзеянне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: настаўнікаў пачатковых класаў, малодшых школьнікаў і іх бацькоў.
Канцэпцыю часопіса «Рюкзачок» распрацавала Вольга Ваніна. Яна сфармавала творчы калектыў аўтараў, мастакоў, дызайнераў. Першы нумар часопіса выйшаў у красавіку 2005 года.
З 2008 года «Рюкзачок» выходзіць з электронным дадаткам.
У 2009 годзе пачаўся выпуск даччыных часопісаў «Рюкзачок. ВЕСЕЛЫЙ ЗООПАРК», «Рюкзачок. МИР ПУТЕШЕСТВИЙ» і «Рюкзачишка». За арганізацыю выпуску серыі пазнавальна-гульнявых часопісаў для дзяцей А. Ваніна ўзнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З 2017 года «Рюкзачок» выходзіць з выкарыстаннем тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.
Узнагароды «Рюкзачок» тройчы станавіўся лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера».
У 2009 годзе часопіс «Рюкзачок» стаў пераможцам V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» у намінацыі «Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне».
Спасылкі https://lady.tut.by/news/offers/493114.html Что сегодня в "Рюкзачке"? «Пачатковая школа» на книжной выставке проведёт флешмоб «Чытаем на роднай мове» и много презентаций Книги с дополненной реальностью представили на международной книжной выставке https://www.youtube.com/watch?v=NVfNaBb4cZY Лучшим творческим проектом республиканских печатных СМИ назван проект «Моя Беларусь» Белпошта
Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Дзіцячыя часопісы