Уладзімір Сяргеевіч Семяні́хін ( — ) — савецкі вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі, доктар тэхнічных навук (1964), прафесар (1968), акадэмік Акадэміі навук СССР (1972), Герой Сацыялістычнай Працы (1981).
Біяграфія Нарадзіўся 9 лютага 1918 года ў горадзе Сумы. Скончыў сярэднюю школу ў Данецку. У 1941 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут па спецыяльнасці аўтаматыка і тэлемеханіка і быў накіраваны на завод № 217 Народнага камісарыята ўзбраення СССР у Свярдлоўску. Займаў пасады інжынера, старшага майстра, начальніка цэха. У 1946—1948 гадах У. С. Семяніхі на пасадзе старшага інжынера Тэхнічнага ўпраўлення Міністэрства ўзбраення СССР у Маскве. З 1948 года працаваў на Электрамеханічным заводзе «Зорка» (завод № 569) у Загорску начальнікам цэха, а з 1950 года начальнікам АКБ — галоўным канструктарам завода. У 1963—1971 гадах У. С. Семяніхін на пасадзе дырэктара НДІ-101 (з 1966 года — Навукова-даследчы інстытут аўтаматычнай апаратуры) Міністэрства радыёпрамысловасці СССР у Маскве, а з 1971 года — намеснік Міністра радыёпрамысловасці, член калегіі міністэрства, навуковы кіраўнік Навукова-даследчага інстытута аўтаматычнай апаратуры (НДІАА) і Навукова-даследчага інстытута «Усход». У 1974 годзе вярнуўся працаваць у НДІАА. У лістападзе 1974 годзе стаў генеральным канструктарам інстытута, а ў 1976 годдзе прызначаны яго дырэктарам.
Памёр У. С. Семяніхін 27 лістапада 1990 года. Пахаваны на Вастракоўскіх могілках у Маскве.
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар больш за 200 навуковых прац ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання і і спецыяльнага прыладабудавання. Пад навуковым кіраўніцтвам У. С. Семяніхіна была створана Аўтаматызаваная сістэма кіравання Узброеных Сіл СССР, якая забяспечвае эфектыўны абмен інфармацыяй паміж цэнтрам кіравання і аб’ектамі аўтаматызацыі, раззасяроджанымі па тэрыторыі ўсёй краіны, а таксама спраектаваны шэраг сістэм рэгіянальнага і аб’ектавага ўзроўняўЛегендарному директору НИИ автоматической аппаратуры Владимиру Сергеевичу Семенихину — 100 лет! // Афіцыйны сайт НДІАА. З 1966 года кіраваў базавай кафедрай «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання» Маскоўскага інстытута радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкіАкадемик Владимир Сергеевич Семенихин // Виртуальный компьютерный музей .
У 1979—1989 гадах У. С. Семяніхін абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, з’яўляўся членам Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў СССР.
Узнагароды і прэміі Медаль «Залатая Зорка» (1981), 3 ордэны Леніна (1971, 1981, 1988), Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975), 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1962, 1962), Ордэн «Знак Пашаны» (1945), 2 Дзяржаўныя прэміі СССР (1970, 1976), Ленінская прэмія (1984), медалі.
Памяць Імя акадэміка У. С. Семяніхіна прысвоена Навукова-даследчаму інстытуту аўтаматычнай апаратуры (у 1991 годзе) і караблю Балтыйскага флота. На будынку НДІАА ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
Спасылкі Семенихин Владимир Сергеввич // Центр военно-политических исследований МГИМО Академик Владимир Сергеевич Семенихин // Виртуальный компьютерный музей Легендарному директору НИИ автоматической аппаратуры Владимиру Сергеевичу Семенихину — 100 лет! // Афіцыйны сайт АТ «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Навукова-даследчы інстытут аўтаматычнай апаратуры імя акадэміка У. С. Семяніхіна» СЕМЕНИХИН Владимир Сергеевич // Сайт Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя:Дэлегаты XXV з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXVI з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXVII з’езда КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання