Пітэр Дэніс Мічэл (; , Мітчэм, Сурэй — , Бодмін, Корнуал) — англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1978 года за адкрыццё хеміасматычнага механізму сінтэзу АТФ, аўтар ідэі механізму транспарту пратонаў пад назвай Q-цыкл.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1974), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1977), Французскай акадэміі навук (1989)Les membres du passé dont le nom commence par M.

Біяграфія Пітэр Мічэл нарадзіўся ў Мітчэме, Сурэе 29 верасня 1920 года. Бацька — Крыстафер Гібс Мічэл, дзяржаўны служачы, маці — Кейт Беатрыс Дораці (народжаная) Таплін. Пітэр Мічэл атрымаў адукацыю ў Каралеўскім каледжы (Тонтан) і каледжы Ісуса (Кембрыджскі ўніверсітэт), дзе навучаўся натуральным навуках са спецыялізацыяй ў вобласці біяхіміі.

У 1942 годзе ён пачаў даследчую працу на кафедры біяхіміі ў Кембрыджскім універсітэце. У пачатку 1951 года атрымаў ступень доктара філасофіі за вывучэнне механізму дзеяння пеніцыліна. У 1955 годзе ён быў запрошаны прафесарам Майклам Свонам для стварэння біяхімічнага даследчага падраздзялення на кафедры заалогіі Эдынбургскага ўніверсітэта, дзе ён быў прызначаны старшым лектарам у 1961 годзе. У 1963 годзе Мічэл быў вымушаны падаць у адстаўку па стане здароўя.

Навуковыя пошукі Навуковыя інтарэсы звязаныя з вывучэннем накіраванасці біяхімічных рэакцый у прасторы адносна пэўных унутрыклеткавых арыенціраў. Аўтар хеміасматычнай тэорыі акісляльнага фасфаралявання, якая ляжыць у аснове біяэнергетыкі.

Узнагароды

Медаль і прэмія Novartis (1973) Прэмія Разэнстыла (1976) Фонд Фельдберга (1976) Медаль сэра Ханса Крэбса (1978) Нобелеўская прэмія па хіміі (1978) «За ўклад у разуменне працэсу пераносу біялагічнай энергіі, зроблены дзякуючы стварэнню хеміасматычнай тэорыі» Медаль Коплі (1981) Крунаўская лекцыя (1987)

Спасылкі

Біяграфія // Peter Mitchell (1920—1992). Obituary, Photosynthesis Research, Antony Crofts, June 29th. 1992 Мічэл (Mitchell), Піцер Д. // Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі: Энцыклапедыя: Зав. . з англ. — М.: Прагрэс, 1992. Peter Dennis Mitchell, 29 September 1920 — 10 April 1992 // Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society, 1994, vol. 40, pp. 281—305, plate, by E. C. Slater

Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта