Уолтэр Гілберт (; ) — амерыканскі фізік, біяхімік і малекулярны біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1980 года.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1976)Walter Gilbert , замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1987)Walter Gilbert .
Біяграфія і навуковая праца Гілберт нарадзіўся ў Бостане, скончыў Гарвардскі і Кембрыджскі ўніверсітэты, пасля чаго працаваў у Гарвардскім універсітэце. У 1957 годзе пад кіраўніцтвам Абдуса Салама атрымаў доктарскую ступень, вывеў матэматычныя формулы, якія дазваляюць прадказваць рассейванне элементарных часціц.
Разам з Аланам Мексемам распрацаваў новы метад секвенавання ДНК. У 1979 годзе разам з Фрэдэрыкам Сенгерам атрымаў прэмію Луізы Грос-Хорвіц. У наступным 1980 годзе разам з тым жа Сенгерам Гілберт атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за метад секвенавання ДНК, якую яны падзялілі з Полам Бергам.
Гілберт першы прапанаваў тэрмін гіпотэза «свету РНК» аб паходжанні жыцця, якую ўпершыню выказаў Карл Вёзе у 1967 годзе.
Грамадская дзейнасць У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOsLaureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)Список нобелевских лауреатов подписавших письмо.
Узнагароды
Стыпендыя Гугенхайма (1967) Прэмія НАН ЗША ў галіне малекульнай біялогіі (1968) (1969) (1977) Прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1979) Міжнародная прэмія Гайрднера (1979) Нобелеўская прэмія па хіміі (1980) (2002)
Спасылкі
Інфармацыя на Нобелеўскім сайце
Катэгорыя:Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж) Катэгорыя:Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта