ФГБУН Батанічны інстытут імя У. Л. Камарова Расійскай акадэміі навук — вядучая батанічная ўстанова Расіі.

Гісторыя Гісторыя Батанічнага інстытута ўзыходзіць да Указа Пятра Першага 1714 года аб залажэнні Аптэкарскага агарода на Вароніным востраве з мэтай вырошчвання «карысных, кур’ёзных і чужых плант».

У 1823 годзе ён рэарганізаваны ў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі батанічны сад, з 1913 года — Імператарскі батанічны сад Пятра Вялікага.

З 1918 года — Галоўны батанічны сад РСФСР, з 1925 года — Галоўны батанічны сад СССР. У 1930 годзе перададзены ў распараджэнне Акадэміі навук СССР.

У 1931 годзе ў выніку зліцця Батанічнага саду з Батанічным музеем АН СССР утвораны Батанічны інстытут АН СССР, цяпер — Батанічны інстытут імя У. Л. Камарова Расійскай акадэміі навук. Імя Уладзіміра Лявонцьевіча Камарова (1869—1945) інстытуту прысвоена ў 1940 годзе, да 70-годдзя вучонага.

З 2014 года перададзены ў распараджэнне Федэральнага агенцтва навуковых арганізацый. З мая 2018 года ў сістэме Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі. Крыніцы

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1 Гл. таксама Батанічны сад БІН РАН Катэгорыя:Інстытуты РАН Катэгорыя:Арганізацыі Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Батанічныя арганізацыі