Іван Рыгоравіч Бубнаў (; 6(18).1.1872 — ) — рускі карабельны інжынер.

Скончыў Марское інжынернае вучылішча ў Кранштаце (1891) і Марскую акадэмію (1896) у Пецярбургу. З 1904 года выкладаў у Пецярбургскім політэхнічным інстытуце (з 1909 прафесар) і з 1910 года ў Марской акадэміі. У працы «Напружанне ў ашалёўцы суднаў ад ціску вады» (1902) упершыню высветліў асноўныя пытанні разліку пласцін, якія працуюць у складзе корпуса судна. У наступных працах Бубнаў даў матэматычнае абгрунтаванне пытанняў мясцовай і агульнай трываласці суднаў. Бубнаву належыць фундаментальная праца «Будаўнічая механіка карабля» (1909-11), якая з’яўлялася ў той час адзінай па строгай навуковасці і паўнаце выкладу. Тэарэтычныя працы Бубнава знайшлі шырокае выкарыстанне пры праектаванні (у 1908-10) лінейных караблёў. Бубнаў пабудаваў першую ў Расіі падводную лодку «Дэльфін» з рухавікамі ўнутранага згарання (закладзена ў 1902), а затым падводную лодку тыпу «Барс» (закладзена ў 1912).

Літаратура

Катэгорыя:Інжынеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Караблебудаўнікі