Віктар Канстанцінавіч Булаўскі ( — ) — камандзір батарэі 402-га гаўбічнага артылерыйскага палка 7-й арміі, лейтэнант, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Аляксееўка Акмалінскай вобласці (цяпер горад Акмалінскай вобласці Казахстана) у сям’і рабочага. Вучыўся ў школе імя Кірава ў Петрапаўлаўску, а затым у ФЗУ № 3.

У РСЧА з 1937 года. Скончыўшы 2-е Ленінградскае артылерыйскае вучылішча, служыў у Падмаскоўі (Каломне ў 402-м гаўбічным артылерыйскім палку камандзірам узвода) і Заходняй Беларусі. Удзельнік Польскага паходу РСЧА і савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР ад 15 студзеня 1940 гады Віктару Канстанцінавічу Булаўскаму было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пахаваны ў пачатку 1940 года на Сестрарэцкіх вайсковых могілках, цяпер мемарыял. Магіла В. К. Булаўскага стала першай у складзе воінскага мемарыяла, які з’яўляецца помнікам культурна-гістарычнай спадчыны рэгіянальнага ўзроўню аховы.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1