Авіньёнскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Авіньён.
Агульная характарыстыка Створаны ў 1303 годзе падчас знаходжання Рымскіх Пап у Авіньёне. Авіньёнскі ўніверсітэт з’яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Францыі. Папскі легат яшчэ ў 1227 годзе стварыў багаслоўскую акадэмію ў Авіньёне. Зародкі медыцынскай адукацыі ў горадзе існавалі яшчэ з 1297 года.
Структура Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук Факультэт мастацтваў, літаратуры і моў Факультэт права, эканомікі і кіравання Факультэт навук, тэхналогій і здароўя Авіньёнскі міжнародны тэхналагічны інстытут
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Авіньён