Арлеанскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Арлеан.

Агульная характарыстыка У 1230 годзе, калі на некаторы час дактары Парыжскага ўніверсітэта былі рассеяны па краіне, шэраг настаўнікаў і вучняў з Парыжа знайшлі прытулак у Арлеане. Святы Іў (1253—1303) вывучаў права ў Арлеане, а Папа Клімент V таксама вывучаў тут права і літаратуру. Папскай булай, апублікаванай у Ліёне 27 студзеня 1306 года, ён надзяліў Арлеанскую вучэльню тытулам і прывілеямі ўніверсітэта. Дванаццаць пазнейшых Папаў надалі новаму ўніверсітэту шмат прывілеяў. У XIV стагоддзі ў ім было ажно 5 тысяч студэнтаў з Францыі, Германіі, Латарынгіі, Бургундыі, Шампані, Пікардыі, Нармандыі і Шатландыі. Цяперашні ўніверсітэт быў заснаваны ў 1960-я гады пасля таго, як яго сярэднявечны ўніверсітэт быў закрыты падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў 1793 годзе і аб’яднаны з Французскім універсітэтам у 1808 годзе.

Структура Факультэт права, эканомікі і менеджменту Факультэт літаратуры, моў і гуманітарных навук Факультэт навукі і тэхнікі Дэпартамент хіміі Дэпартамент бізнесу і кіравання Дэпартамент машынабудавання і вытворчасці Дэпартамент цеплатэхнікі і энергетыкі Дэпартамент інфарматыкі Дэпартамент прамысловай лагістыкі і якасці арганізацыі Тэхналагічны інстытут у Арлеане Тэхналагічны інстытут у Буржы Тэхналагічны інстытут у Шартры Тэхналагічны інстытут у Шатару Арлеанская політэхнічная школа Нацыянальны вышэйшы інстытут навучання і адукацыі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Арлеан