Дабравешчанская царква (Храм Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы) — праваслаўная царква на Васільеўскім востраве Санкт-Пецярбурга. Храм адносіцца да Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, уваходзіць у склад Васілеастроўскай дабрачыннай акругі. Пабудаваная ў 1750—1765 гадах (аўтар невядомы) у традыцыях маскоўскага дойлідства. Крыжападобны ў плане 3-павярховы будынак, у атачэнні адкрытых (пераробленыя ў закрытыя ў 1789) абхадных галерэй, упрыгожана 5-цыбулевымі купаламі, мае жывапісны выгляд.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Катэгорыя:Храмы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Храмы Санкт-Пецярбургскай епархіі Катэгорыя:Храмы Дабравешчання