Мітрафан Пятровіч Бяляеў (10 (22) лютага 1836 г., — 28 снежня 1903 (10 студзеня 1904), там жа) — рускі лесапрамысловец, музычны выдавец і мецэнат, заснавальнік Бяляеўскага гуртка, які аб’яднаў многіх выбітных музыкантаў.
Заснаваў «Глінкінскія прэміі» (1884), ладзіў конкурсы (з прэміямі) на лепшае сачыненне камернага жанру (з 1892). У 1885 годзе арганізаваў «Агульнадаступныя рускія сімфанічныя канцэрты», у 1891 годзе — «Рускія квартэтныя вечары» (з 1898 старшыня таварыства камернай музыкі). У 1885 годзе заснаваў нотавыдавецтва «М. П. Бяляеў у Лейпцыгу», якое друкавала выключна сачыненні рускіх кампазітараў.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1.
Катэгорыя:Прадпрымальнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Мецэнаты Расійскай імперыі Катэгорыя:Выдаўцы Расійскай імперыі