Павел Анатолевіч Судапла́таў (; 29 чэрвеня [12 ліпеня] 1907,  — , ) — савецкі разведчык, супрацоўнік АДПУ (пазней НКУС — НКДБ), перад арыштам у 1953 годзе — генерал-лейтэнант Міністэрства ўнутраных спраў СССР.

Ліквідаваў кіраўніка АУН Яўгена Канавальца, арганізаваў забойства Льва Троцкага.

У час Вялікай Айчыннай вайны, узначальваючы 4-е ўпраўленне НКУС, удзельнічаў у арганізацыі мініравання стратэгічных аб’ектаў у перыяд абароны Масквы, дыверсійнай дзейнасці супраць нацысцкіх войскаў на Каўказе, стратэгічных радыёгульняў з нямецкай разведкай. Судаплатаў непасрэдна кіраваў дзейнасцю на акупаванай нямецкімі войскамі Заходняй Украіне партызанскага атрада спецыяльнага прызначэння Дзмітрыя Мядзведзева, які з’яўляўся базай для легендарнага разведчыка Мікалая Кузняцова, узначальваў аддзел, які апрацоўваў інфармацыю аб распрацоўцы атамнай бомбы ў ЗША.

У 1953 годзе быў арыштаваны, асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі, поўнасцю адбыў пакаранне і быў рэабілітаваны толькі ў 1992 годзе. Стаў шырока вядомы дзякуючы сваім мемуарам «Разведка і Крэмль», «Спецаперацыі. Лубянка і Крэмль. 1930—1950 гады».

Крыніцы

Катэгорыя:Разведчыкі СССР Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Зняволеныя Уладзімірскага цэнтрала Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР