Тыграі (тыгрэ, тыграй, тыграі, тыгрынья) — семіцкая этнічная група ў Паўночнай Эфіопіі (правінцыя Тыграй) і паўднёвай, цэнтральнай і паўночнай Эрытрэі. Невялікія групы пражываюць таксама ў былых правінцыях Эфіопіі Бэгемдыр і Вало (цяпер вобласць Амхара). Мова тыгрынья. Складаюць прыкладна 95% насельніцтва хрысціянскай вобласці ТыграйFDRE States: Basic Information — Tigray , Population (accessed 22 March 2006) і 6,2% насельніцтва Эфіопіі. Агульная колькасць 4,5 мільёна (на 2006 год)Ethiopia: A Model Nation of Minorities (accessed 22 March 2006). Яшчэ 2,24 мільёна ў суседняй Эрытрэі, якія складаюць каля паловы яе насельніцтва, таксама гавораць на мове тыгрынья.

Маюць сваяцтва з народам тыгрэ, размаўлялым на адпаведнай мове тыгрэ.

Катэгорыя:Народы Эфіопіі Катэгорыя:Народы Эрытрэі Катэгорыя:Семіцкія народы