Сцяпан Фёдаравіч Сокал (, в. Шавялі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі юрыст, гісторык, філосаф, арганізатар беларускай юрыдычнай навукі і адукацыі. Доктар юрыдычных навук (1988), прафесар (1990).
Біяграфія Нарадзіўся 8 студзеня 1943 года ў вёсцы Шавялі Ляхавіцкага раёна ў беларускай сялянскай сям’і.
Сярэднюю школу Сцяпан скончыў у Баранавічах у 1959 годзе. У 1967 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Працаваў памочнікам пракурора Чэрыкаўскага раёна. Адначасова завочна вучыўся ў аспірантуры Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам знакамітага беларускага навукоўца Іосіфа Аляксандравіча Юхо, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыялагічная і палітычная думка ў Беларусі ў 2-й палове XVI ст.».
У 1971—1974 і 1981—1985 гадах працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН Беларускай ССР. У 1974—1977 гадах працаваў на кафедры філасофіі ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце. У 1977—1981 гадах працаваў інспектарам Міністэрства вышэйшай адукацыі Беларускай ССР.
З 1985 па 1990 гады ўзначальваў кафедру тэорыі і гісторыі дзяржавы і права і адначасова працаваў дэканам факультэта правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктарскую дысертацыю на тэму «Развіццё палітыка-прававой думкі Беларусі ў XVI—XVII стагоддзях» абараніў у 1987 годзе. У 1989 годзе прысвоена званне прафесара. Першым на факультэце правазнаўства пачаў чытаць лекцыі на беларускай мове.
У 1990 годзе перайшоў на працу ў Саюз юрыстаў Беларусі, які ўзначальваў з 1990 па 1993 гады. Заснаваў недзяржаўны Інстытут правазнаўства і доўгі час працаваў рэктарам гэтай установы.
Узнагароды Кавалер ордэна «Знак Пашаны», узнагароджаны знакамі «Выдатнік адукацыі Беларусі», «Ганаровы работнік юстыцыі» і інш.
Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню развіцця сацыялагічнай, палітычнай і прававой думкі Беларусі.
Бібліяграфія Зігзагі лёсу: музыкант, філосаф, юрыст: [успаміны]. Мінск, 2018. Зарождение и становление Европей ской юриспруденции: Древняя Греция, Рим, Средневековье. Минск, 2011. Гісторыя дзяржавы і права БССР (дакастрычніцкі перыяд): тэксты лекцый. Мінск, 1989. Политическая и правовая мысль в Белоруссии XVI — первой половины XVII в. Минск, 1984. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во второй половине XVI в. Мінск, 1974. Удзел у калектыўных працах Вялікае Княства Літоўскае і суседзі: Права. Вайна. Дыпламатыя: зборнік навуковых прац. Мінск, 2012. История государства и права Беларуси: курс лекций. Минск, 2007. Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVII стст. Мінск, 2000 (разам з С. А. Падокшыным). История юридической науки Беларуси. Минск, 2000 (разам з І. Юхо);
Літаратура
Спасылкі Старонка на сайце ГрДУ
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Юрысты XX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі права Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Рэктары БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага