Верхне-Эльзаскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Кальмар і Мюлуз.

Агульная характарыстыка Універсітэт мае пяць кампусаў, якія размешчаны ў Мюлузе і Кальмары. Універсітэт стаў аўтаномным універсітэтам 1 студзеня 2009 года. Ён уваходзіць у шэраг першых французскіх універсітэтаў, якія атрымалі гэты статус. Універсітэт з’яўляецца адным з двух універсітэтаў у Эльзасе (другі — Страсбурскі ўніверсітэт — размешчаны на поўначы рэгіёна). Апякунскі савет універсітэта прагаласаваў за яго будучае магчымае аб’яднанне са Страсбургскім універсітэтам 1 студзеня 2013 года.

Структура Факультэт моў, літаратур і гуманітарных навук (Кальмар) Факультэт тэхнічных навук (Кальмар) Факультэт эканамічных, сацыяльных і юрыдычных навук (Кальмар) Факультэт маркетынгу і аграрных навук (Мюлуз) Нацыянальная вышэйшая школа хіміі (Мюлуз) Нацыянальная вышэйшая школа інжынераў Паўднёвага Эльзаса Мюлузскі тэхналагічны інстытут Кальмарскі тэхналагічны інстытут

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Кальмар (Францыя) Катэгорыя:Мюлуз