Скачкі на лыжах з трампліна ўваходзілі ў склад кожных Зімовых Алімпійскіх гульняў.
З 1924 па 1956 год праводзілася толькі адно спаборніцтва на трампліне з разгонам даўжынёй каля 70 метраў, у той час класіфікаванага як «вялікі».
У 1960 годзе скачкі прайшлі на 80-метровым трампліне, а на наступнай Алімпіядзе ўпершыню разыгрываліся 2 камплекты ўзнагарод, на 70 — (нармальны, сярэдні) і 80 — (вялікі) метровых трамплінах.
З Алімпіяды 1968 года вялікі трамплін стаў 90-метровым, і з таго часу даўжыня трамплінаў практычна не мянялася.
У 1988 годзе ўпершыню былі праведзены камандныя спаборніцтвы, дзе кожны з чатырох спартсменаў зборнай двойчы скача з вялікага трампліна.
З Алімпіяды 1992 года магутнасць трамплінаў стала вымярацца не даўжынёй разгону, а адлегласцю ад кропкі адрыву да К-пойнта: нармальны атрымаў магутнасць K-90, а вялікі — K-120. Магутнасць можа крыху вар’іравацца, у Турыне спаборніцтвы праводзіліся на 95- і 125-метровых трамплінах.
6 красавіка 2011 года Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна ўключыў жаночыя скачкі з трампліна ў афіцыйную алімпійскую праграму зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы (Расія). 11 лютага 2014 года Карына Фогт з Германіі выйграла першы залаты медаль у скачках на лыжах з трампліна ў жанчын на зімовых Алімпійскіх гульнях.
Спаборніцтвы Спаборніцтва 24 28 32 36 48 52 56 60 64 68 72 76 80 84 88 92 94 98 02 06 10 14 18 22 Мужчыны, вялікі трамплінасабістае першынство • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Мужчыны, нармальны трамплінасабістае першынство • • • • • • • • • • • • • • • • Мужчыны, вялікі трамплінкаманднае першынство • • • • • • • • • • Жанчыны, нармальны трамплінасабістае першынство • • • Нармальны трамплінзмяшанае каманднае першынство •
Медальны залік
1 Нарвегія131116402 Германія12116293 Фінляндыя 1093224 Аўстрыя6910255 Польшча533116 Швейцарыя41057 Японія355138 Чэхаславакія12479 Аб’яднаная германская каманда101210 СССР100111 Славенія012312 Швецыя0112 Югаславія011215 Францыя0011 ЗША0011 Всего 49 50На Алімпіядзе 1980 года двое спартсменаў падзялілі другое месца на нармальным трампліне, набраўшы аднолькавую колькасць ачкоў. Яны абодва атрымалі па сярэбраным медалі, бронзавы не атрымаў ніхто. 48 147