Універсітэт імя Поля Валеры ў Манпелье () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Манпелье.

Агульная характарыстыка Універсітэт створаны ў 1970 годзе, таксама вядомы як 3-і Універсітэт Манпелье. Ён спецыялізуецца на літаратуры, гуманітарных і сацыяльных навуках, мовах і мастацтве. Яго галоўны кампус размешчаны на поўнач ад Манпелье, філіял таксама знаходзіцца ў Безье. Установа названа ў гонар французскага пісьменніка, паэта і філосафа Поля Валеры.

Структура Факультэт літаратуры, мастацтва, філасофіі і псіхааналізу Факультэт замежных і рэгіянальных моў і культур Факультэт гуманітарных навук і навук аб наваколлі Факультэт эканамічных, прававых, сацыяльных навук і навук аб кіраванні Факультэт грамадазнаўства Факультэт адукацыі і навук для літаратуры, мовы, мастацтва і сацыяльна-гуманітарных навук Інстытут інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій Інстытут выкладання французскай мовы як замежнай

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Манпелье