«Тарзан» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Walt Disney Feature Animation» 1999 года.
Сюжэт Тарзан вырас сярод гарыл, у таямнічых джунглях, дзе не ступала нага чалавека. Варожае царства дзікіх жывёл доўга не хацела прызнаваць далікатнага хлопчыка.
Неўзабаве слабы малы ператварыўся ў адважнага юнака і стаў хутчэй за пантэру, мацней за тыгра, зорчэй за арла. Але калі Тарзан становіцца сапраўдным каралём джунгляў, адбываецца нечаканая сустрэча, якая цалкам мяняе яго жыццё.
Спасылкі
Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1999 года Катэгорыя:Мультфільмы 1999 года