Кубак «Судырмана» — сусветнае першынство па бадмінтоне сярод змешаных каманд, якое праводзіцца кожныя 2 гады. Кожны раунд складаецца з 5 матчаў: жаночай і мужчынскай «адзіночкі», жаночай і мужчынскай пары і змешанай пары. Названы ў гонар інданезійскага бадмінтаніста і заснавальніка Асацыяцыі бадмінтона Інданезіі Дзіка Судырмана.

Фармат Каманды дзеляцца на 7 груп у залежнасці ад іх сілы. Толькі каманды з першай групы маюць шанец пазмагацца за трафей, у той час як каманды з астатніх груп змагаюцца за выхад у наступную групу. Каманда, якая заняла апошняе месца ў сваёй групе, пераходзіць у групу ніжэй.

Трафей

Вышыня кубка «Судырмана» складае 80 см. Ён зроблены з дрэва, пакрытага срэбрам і золатам 22 караты (92%). Кубак мае форму валана і ўвянчаны мадэллю храма Барабудур. Рукаяць у форме тычынкі сімвалізуе семя бадмінтона.

Кошт кубка складае 15 000 долараў ЗША.

ГодМесцаФіналПаўфіналістыЧэмпіёныЛік2-е месца1989Джакарта, Інданезія3–21991Капенгаген, Данія3–21993Бірмінгем, Вялікабрытанія3–21995Лазана, Швейцарыя3–11997Глазга, Вялікабрытанія5–01999Капенгаген, Данія3–12001Севілья, Іспанія3–12003Эйндхавен, Нідэрланды3–12005Пекін, Кітай3–02007Глазга, Вялікабрытанія3–02009Гуанчжоу, Кітай3–02011Цындаа, Кітай3–02013Куала-Лумпур, Малайзія3–0{2015Дунгуань, Кітай3–02017Голд-Кост, Аўстралія3–22019Наньнін, Кітай3–02021Ванта, Фінляндыя3–1 2023Сучжоў, Кітай2025Кітай

Катэгорыя:Спаборніцтвы па бадмінтоне