Джавані (Нані) Марэці (, нар. ) — італьянскі кінарэжысёр, прадзюсар і акцёр, лаўрэат мноства нацыянальных і міжнародных кінапрэмій, уключаючы чатыры прэміі «Давiд дзі Данатэла», дзесяць прэмій «Сярэбраная стужка», «Залатую пальмавую галіну» (за фільм «Пакой сына» (2001) і прыз за найлепшую рэжысуру Канскага кінафестывалю (за фільм «Дарагі дзённік», 1993). Першая прафесійная карціна Марэці «Гэта бомба» з’явілася ў 1978 годзе. Яна прынесла рэжысёру вядомасць у Італіі і была ўключана ў конкурс Канскага МКФ. Яшчэ адзін фільм рэжысёра «Залатыя мроі» (1981) заваяваў «Сярэбранага льва» ў Венецыі, а «Імша скончана» (1985) ганаравалася «Сярэбраным мядзведзем» на МКФ у Берліне.

Фільмаграфія 1978 — Гэта бомба 1981 — Залатыя мроі 1984 — Бьянка 1985 — Імша скончана 1993 — Дарагі дзённік 1998 — Красавік 2001 — Пакой сына 2006 — Кайман 2011 — У нас ёсть папа! 2015 — Мая маці