Па́вел Васі́льевіч Афана́сьеў (, в. Сіста-Палкіна, Пецяргофскі павет, Санкт-Пецярбургская губерня — ) — беларускі савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, міністр сувязі БССР (1955—1980).
Біяграфія Нарадзіўся 1 кастрычніка 1910 года ў в. Сіста-Палкіна Пецяргофскага павета Санкт-Пецярбургскай губерні (цяпер Ленінградская вобласць Расіі).
Працоўную дзейнасць пачаў у 1929 годзе манцёрам, станцыйным механікам Базавай тэлефоннай станцыі Галоўваенпорта ў г. Кранштаце.
У 1937 годзе скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут сувязі. З 1937 года працаваў у Наркамаце сувязі СССР, з 1942 года — у Вялікабрытаніі, спачатку інжынер, пасля галоўны інжынер у гандлёвым прадстаўніцтве СССР па прыёмцы абсталявання сувязі. З лютага 1946 па кастрычнік 1948 года працаваў галоўным інжынерам Цэнтральнага упраўлення магістральных сувязей Мінсувязі СССР. З 1948 па 1955 год працаваў начальнікам Галоўнага упраўлення міжгародняй тэлефоннай сувязі Мінсувязі СССР.
З 11 лютага 1955 па 22 студзеня 1980 года — Міністр сувязі БССР.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1959—1975), член ЦК КПБ (1960—1966).
Памёр 13 верасня 1987 года. Пахаваны ў Мінску.
Узнагароды ордэн «Знак Пашаны» (1943), ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1960), ордэн Леніна (1966), ганаровае званне «Заслужаны сувязіст БССР» (1966), значок «Ганаровы радыст» (1969), медаль «За доблесную працу» (1970), ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971), званне «Майстар сувязі» (1978).
Спасылкі Старонка на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Міністры сувязі БССР Катэгорыя:Заслужаныя сувязісты Беларускай ССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургскай губерні Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці