«45 гадоў» () — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Эндру Хэя.
Сюжэт Застаецца ўсяго тыдзень да сорак пятай гадавiны вяселля Кейт Мерсэр. Падрыхтоўка да свята ідзе сваім парадкам. Але раптам прыходзіць ліст для мужа Кейт. Ён паведамляе, што ў ільдах Швейцарскіх Альп знойдзена абмарожанае цела яго першай каханай. І можа здарыцца так, што напярэдадні свята ўжо не будзе што святкаваць.
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 22 кінаўзнагародамі і яшчэ 63 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2015 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 2015 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2015 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Эндру Хэя