Эрлінг Гудман Утнем (; 7 лютага 1920, Хедрум, Вестфал, Нарвегія — 11 лістапада 2006, Крысціянсан, Нарвегія) — былы епіскап Нарвежскай лютэранскай царквы; епіскап Агдэра (1973—1983), нарвежскі багаслоў, перакладчык Бібліі, адзін з заснавальнікаў Лазанскага камітэта па евангелізацыі.

Біяграфія Нарадзіўся 7 лютага 1920 года ў горадзе Хедруме (у цяперашні час камуна Ларвік), Вестфал.

У 1947 годзе атрымаў дыплом кандыдата багаслоўя, скончыўшы .

З 1948 па 1953 год быў раз’язным сакратаром . З 1953 па 1955 год быў настаўнікам у «Inner Mission Society Bible School» у Осла, а з 1955 па 1967 год настаўнікам у «Missionary School» у Ставангеры.

У 1967 годзе было здзейснена яго пастарскае назначэнне, пасля чаго ён служыў у якасці капелана ў Сарпсбаргу.

У 1970 годзе ён быў прызначаны рэктарам семінарыі практычнай тэалогіі пры нарвежскай тэалагічнай школе.

У 1973 годзе адбылося его назначэнне на епіскапа Агдэра, на пасадзе якога ён знаходзіўся дзесяць гадоў. У 1983 годзе пайшоў на спачын па стану здароўя, а перад гэтым ён перанёс два інфаркта.

Памёр 11 лістапада 2006 года ў ірландскай бальніцы ў Крысціянсане. Заўпакойная цырымонія і пахаванне прайшло 16 лістапада ў Крысціянсанскім саборы.

Бібліяграфія Visst skal jorden bli ny!. — 1987.

Спасылкі

Катэгорыя:Нарвежская лютэранская царква Катэгорыя:Хрысціянства ў Нарвегіі Катэгорыя:Пратэстанцтва