Савойска-Манбланскі ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Ансі і Шамберы.
Агульная характарыстыка Установа раней была вядома таксама як Савойскі ўніверсітэт ці Універсітэт Шамберы. Універсітэт размешчаны ў дэпартаментах Савоя і Верхняя Савоя.
Шматпрофільная ВНУ, яна штогод рыхтуе больш за 15 000 студэнтаў у галіне навукі і тэхнікі, мастацтва, моў і літаратуры, права, эканомікі, менеджменту, гуманітарных і сацыяльных навук. Даследаванні праводзяцца ў 19 навукова-даследчых лабараторыях.
На нацыянальным узроўні ён займае 12-е месца сярод найлепшых універсітэтаў Францыі і 1-е месца па колькасці студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у агульнаеўрапейскай праграме Erasmus. Акрамя таго, універсітэт шэсць разоў згадваецца ў сусветным Шанхайскім рэйтынгу, дзе знаходзіцца паміж 800-м і 900-м месцамі.
Ён быў створаны ў 1979 годзе з універсітэцкіх каледжаў, створаных у 1960 годзе. 27 мая 2014 года савет дырэктароў установы прагаласаваў за змену назвы ўстановы. У 2015 годзе Савойскі ўніверсітэт стаў Савойска-Манбланскім ўніверсітэтам.
Структура Факультэт моў, літаратуры і гуманітарных навук Юрыдычны факультэт Горны факультэт Тэхналагічны інстытут у Ансі Тэхналагічны інстытут у Шамберы Савойска-Манбланскі інстытут дзелавога адміністравання Савойская політэхнічная школа
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Ансі Катэгорыя:Шамберы