Кажаны (Microchiroptera) — падатрад рукакрылых, які аб’ядноўвае большую частку відаў гэтага атрада. Адрозніваюць 20 сямействаў, больш за 800 відаў.

Апісанне Даўжыня цела да 14 см. Пярэднія канечнасці ў выглядзе скурыстых крылаў. Зубы дробныя, вострыя. Зрок развіты слаба. Арыентуюцца ў прасторы з дапамогай рэхалакацыі. Гетэратэрмныя (у перыяд спакою тэмпература цела залежыць ад тэмпературы асяроддзя). Ва ўмовах умеранага і халоднага клімату зімой упадаюць у спячку, некаторыя мігрыруюць.

Пашырэнне

Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках; на Беларусі 15 відаў, найбольш пашыраны вячэрніца рыжая, начніца вадзяная, начніца вусатая, вушан звычайны, нетапыр-карлік і кажан двухколерны. Селяцца ў пячорах, дуплах дрэў, на гарышчах. Утвараюць калоніі.

Асаблівасці біялогіі Большасць насякомаедныя. Нараджаюць 1—2 дзіцяняці. Жывуць 15—20 гадоў.

Гл. таксама Еўрапейская шыракавушка Падкаваносы

Літаратура

Биологический энциклопедический словарь. / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986.

Спасылкі Кацярына Цітова Летучие мыши — полезные животные, а не «инкубаторы болезней» // Выдавецкі дом «Звязда»

Отряд Рукокрылые — Chiroptera // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов