Прэмія імя Францішка Аляхновіча — літаратурная прэмія, заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з «Радыё Свабода» ў 2013 годзе.
Прысвечана заснавальнікамі драматургу і рэжысёру Францішку Аляхновічу (1883—1944), аўтару кнігі «У капцюрох ГПУ». Даецца за найлепшы твор на беларускай і рускай мовах любога жанру, напісаны ў зняволенні. Да разгляду прымаюць творы як апублікаваныя, так і рукапісы.
Даецца не штогод. Новыя лаўрэаты прэміі былі названыя 15 лістапада 2023 года на фоне рэпрэсій звязаных з масавымі пратэстамі ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў.
Бяспека ўдзельнікаў Няспынныя рэпрэсіі, арышты аўтараў і выдаўцоў цягам 2022 года зрабілі амаль немагчымым публікацыі твораў, напісаных у няволі.
У 2023 годзе для бяспекі арганізатары прэміі прапанавалі намінантам або іх сваякам, пры жаданні, захаваць ананімнасць і гарантавалі канфідэнцыяльнасць. З гэтай прычыны некаторыя пераможцы і лаўрэаты выступаюць пад кодавымі імёнамі, не абвяшчаюць і назвы іх твораў. Сапраўдныя імёны агалосяць калі гэта будзе бяспечна для аўтараў.
Лаўрэаты 2013: Ігар Аліневіч 2014: Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч, Фелікс Пекер, Павел Севярынец, Аляксандр Фядута, Ірына Халіп 2017: Мікола Дзядок, Зміцер Дрозд, Андрэй Саннікаў і Леанід Пятрэнка 2018: Аляксандр Лапшын, Уладзімір Някляеў, Вольга Мікалайчык 2019: Сяргей Скрабец, Алесь Пушкін 2021: Андрэй Аляксандраў, Аляксандр Васілевіч, Максім Знак, Вольга Калацкая, Святлана Купрэева, Мікола Папека, Андрэй Скурко 2023: Алесь Бяляцкі, Алег Грузьдзіловіч, Вольга Класкоўская, Марк Каласок (кодавае імя), Летапісец (кодавае імя), Нікола Тэсла (кодавае імя) 2024: Пераможцы: Віка Біран, Ліса з творамі (кодавае імя), Дзяніс Івашын; Лаўрэаты: Бервета Ірзвіцкая (кодавае імя), Мар’ян Зораў (кодавае імя); Спецыяльная адзнака: Алена Лапцёнак. 2025: Пераможцы: Пётр Уманскі (кодавае імя), Дзіяна Маеўская (кодавае імя), Галена Савіцкая (кодавае імя); Лаўрэаты: Аляксандр Францкевіч, Паліна Саук, Максім Вінярскі, Уладзімір Булаўскі, Алег Кулеша; Спецыяльная адзнака: Ініцыятыва «Праект 361.1».
Крыніцы
Катэгорыя:Беларускія літаратурныя прэміі Катэгорыя:З’явіліся ў 2013 годзе Катэгорыя:2013 год у Беларусі Катэгорыя:Беларускі ПЭН-цэнтр Катэгорыя:Беларуская служба Радыё «Свабода»