4-я Беларуская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1942 года на базе асобнага атрада В. А. Сазыкіна і групы, вылучанай 3-й Беларускай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на тэрыторыі Мехаўскага, Гарадоцкага, Расонскага, Дзісенскага, Мёрскага, Шаркаўшчынскага раёнаў БССР, Невельскага раёна Калінінскай вобласці. У кастрычніку 1943 года брыгада была перадыслацыравана ў Вілейскую вобласць. 3 ліпеня 1944 года, брыгада (609 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад 1-ы партызанскі атрад; 2-і партызанскі атрад (быў заснаваны двойчы, 2-і атрад першага складу быў рассеяны ў баях у красавіку 1943 года); 3-і партызанскі атрад; 4-ы партызанскі атрад; 5-ы партызанскі атрад; 6-ы партызанскі атрад.

Камандаванне Камандзіры А. А. Астрэйка; Н. Е. Фалалееў; Я. Х. Сташкевіч (загінуў); Сазыкін; М. І. Ярмак (загінуў); Дз. І. Дзюмін.

Камісары Я. І. Касаткін; Г. С. Пятроў; У. К. Шэндзелеў; Ф. М. Расюк;

Начальнікі штаба Н. Е. Фалалееў; А. Г. Собалеў (загінуў); А. П. Плотнікаў; П. І. Шарыпаў.

Гісторыя Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Невель — Віцебск, Полацк — Невель, Друя — Шаркаўшчына, Варапаева — Глыбокае, у «рэйкавай вайне» на чыгунках Полацк — Невель, Варапаева — Глыбокае падарвалі больш за 600 рэек. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Змяіна (жнівень 1942), Каменка (снежань 1942), Кавалі, Завань (ліпень 1943) Мехаўскага, Ліхачы (кастрычнік 1943), Лявонпаль (снежань 1943) Дзісенскага, Узмёны (люты 1944) Мёрскага, Грыгараўшчына (сакавік 1944) Шаркаўшчынскага раёнаў і іншыя. У лютым 1944 года напалі на гарнізон у Дзісне. Вялі баі з праціўнікам каля вёскі Горы (жнівень 1942) Расонскага, Сурміно, Скакуны (люты 1944) Мёрскага раёнаў. У лістападзе — снежні 1942, студзені — маі 1943, маі — чэрвені 1944 гадоў вялі абарончыя баі супраць карнікаў. У ноч на 4 чэрвеня 1944 года прарвалі блакаду ў раёне вёскі Мнюхі Мёрскага раёна і выйшлі з акружэння. У верасні — кастрычніку 1943 года брыгада зрабіла баявы рэйд з Расонскага раёна ў Дзісенскі. 3 ліпеня 1944 года брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе