Аўрам Гершко (першапачатковае імя Ферэнц Хершко, ; ) — ізраільскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2004 года.

Біяграфія Аўрам Гершко нарадзіўся 31 снежня 1937 года ў горадзе Карцаг, у цэнтральнай Венгрыі. Яго бацька, Мошэ Гершко, працаваў настаўнікам пачатковай яўрэйскі школы; маці, Маргіт (Шоша) Гершко, займалася з дзецьмі музыкай і англійскай мовай.Автобиография Аврама Гершко У маі 1944 яго сям’я была дэпартаваная ў мясцовае гета, затым ў іншае гета ў Сольнак, а адтуль — на прымусовыя працы ў Нямецкі працоўны лагер у Аўстрыі, дзе перажыла вайнуИнтервью с Аврамом ХершкоАвтобиография на сайте Нобелевского комитета. Яго бацька быў адпраўлены на прымусовыя працы двума гадамі раней, спачатку венгерскімі ўладамі, а пасля палону — савецкімі, і вярнуўся на радзіму ў 1946. Па вяртанні Бацька ўладкаваўся настаўнікам у яўрэйскай школе ў Будапешце, а ў 1950 годзе ўся сям’я пасялілася ў Ізраілі. У Іерусаліме бацька зноў уладкаваўся настаўнікам і пасля напісаў некалькі падручнікаў па матэматыцы.

Ступень магістра навук атрымаў у 1965, доктара навук у 1969, на медыцынскім факультэта Хадаса Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. У цяперашні час ён вядучы прафесар Рапапартоўскага інстытута пры Тэхніоне у Хайфе і прафесар Універсітэта Нью-Ёрка.

У 2000 годзе ён атрымаў прэмію Альберта Ласкера. Разам з Ааранам Чэхановерам і Ірвінам Роўзам быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па хіміі ў 2004 годзе за адкрыццё убіквіцін-апасродаванага раскладання бялку.

Брат — лекар і навуковец-медык Хаім (Ласла) Гершко (нар. 1936), прафесар ўнутраных хвароб у Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме, загадчык аддзяленнем у медыцынскім цэнтры Шаар Цэдэк, аўтар некалькіх манаграфій па гематалогіі.

Узнагароды

1987 — Прэмія Вейцмана за даследаванні ў галіне дакладных навук, Ізраіль 1993 — Абранне ў члены Еўрапейскай арганізацыі па малекулярнай біялогіі 1994 — Прэмія Ізраіля у галіне біяхіміі і медыцыны 1998 — Медаль Шлейдана 1999 — Уочтэрская прэмія Універсітэта Інсбрука, Аўстрыя (разам з А. Чэхановерам) 1999 — Міжнародная прэмія Гайрднера, фонд Гайрднера, Канада (разам з А. Я. Варшаўскім) 2000 — Прэмія Альфрэда Слоўна 2000 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні 2001 — Прэмія Мэсры 2001 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц (разам з А Я. Варшаўскім) 2001 — Прэмія Вольфа па медыцыне, Ізраіль 2002 — Прэмія ЭМЕТ у галіне мастацтва, навукі і культуры, Ізраіль 2002 — Медаль Уілсана 2004 — Нобелеўская прэмія па хіміі

Публікацыі

Hershko, A., Ciechanover, A., and Rose, I.A. (1979) «Resolution of the ATP-dependent proteolytic system from reticulocytes: A component that interacts with ATP». Proc. Natl. Acad. Sci. USA 76, pp. 3107-3110. Hershko, A., Ciechanover, A., Heller, H., Haas, A.L., and Rose I.A. (1980) «Proposed role of ATP in protein breakdown: Conjugation of proteins with multiple chains of the polypeptide of ATP-dependent proteolysis». Proc. Natl. Acad. Sci. USA 77, pp. 1783-1786. Ciechanover, A., Elias, S., Heller, H. and Hershko, A. (1982) Covalent affinity purification of ubiquitin-activating enzyme. J. Biol. Chem. 257, 2537—2542. Hershko, A., Heller, H., Elias, S. and Ciechanover, A. (1983) Components of ubiquitin-protein ligase system: resolution, affinity purification and role in protein breakdown. J. Biol. Chem. 258, 8206-8214. Hershko, A., Leshinsky, E., Ganoth, D. and Heller, H. (1984) ATP-dependent degradation of ubiquitin-protein conjugates. Proc. Natl. Acad. Sci. USA 81, 1619—1623. Hershko, A., Heller, H., Eytan, E. and Reiss, Y. (1986) The protein substrate binding site of the ubiquitin-protein ligase system. J. Biol. Chem. 261, 11992-11999. Ganoth, D., Leshinsky, E., Eytan, E., and Hershko, A. (1988) A multicomponent system that degrades proteins conjugated to ubiquitin. Resolution of components and evidence for ATP-dependent complex formation. J. Biol. Chem. 263, 12412-1241.

Грамадская дзейнасць У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOsLaureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)Список нобелевских лауреатов подписавших письмо.

Спасылкі

Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Website at the Technion http://www.crookedtimber.org/archives/002639.html http://www.jewishvirtuallibrary.org/jsource/biography/Hershko.html https://web.archive.org/web/20050417005712/http://www.facs.org/education/gs2004/gs38hershko.pdf Avram Hershko & Aaron Ciechanover,2004 Nobel in Chemistry A web article EMET Prize

Катэгорыя:Выжылі ў Халакосце Катэгорыя:Вязні гета Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Ізраіля Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне Катэгорыя:Хімікі Ізраіля Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме Катэгорыя:Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук