Ваўчанка — рака ў Асіповіцкім і Бабруйскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра). Даўжыня ракі 37,5 км. Плошча вадазбору 374 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Асноўныя прытокі: канава Ваўчанка (праваруч), Ясенка (леваруч).
Пачынаецца за 1,8 км на паўднёвы захад ад пасёлка Татарка Асіповіцкага раёна, упадае ў Бярэзіну каля вёскі Вербкі Бабруйскага раёна. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 200—500 м. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырынёй 5—10 м. Берагі стромкія, вышынёй 1,5—3 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 года. Ліст карты N-35-106. Выданне 1984 года.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилевской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Бабруйскага раёна