Мазавецкае княства () — адно з пяці княстваў, на якія падзялілася Польшча ў 1138 годзе паводле тастамента Баляслава Крывавустага. Першым мазавецкім князем стаў Баляслаў Кучаравы, сын Баляслава Крывавустага і вярхоўны князь польскі ў 1146—1173 гадах. Далей княствам амаль чатыры стагоддзі кіравала мясцовая галіна Пястаў. Калі ў 1526 годзе, не пакінуўшы спадчыннікаў, памёр Януш III Мазавецкі, княства было далучана да Польшчы як Мазавецкае ваяводства.
Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Польшчы Катэгорыя:Гісторыя Мазавецкага ваяводства