Во́йская — рака ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰. Выток за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Іўкіна, вусце за 4 км на паўночны захад ад аграгарадка Батаева. Цячэ па Чачэрскай раўніне, ад вытоку 3,5 км рэчышча каналізаваныя. Каля аграгарадка Батаева на рацэ сажалка.

Каля ракі вёскі Іўкіна, Троіцкі, Ветка, аграгарадок Батаева.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-101. Выданне 1090 г. Стан мясцовасці на 1985 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области. Описание истоков рек в Могилёвской области

Катэгорыя:Рэкі Хоцімскага раёна Катэгорыя:Прытокі Беседзі