Кра́мпус — фальклорны антрапаморфны персанаж з рагамі, якога апісвалі як «напалову казла, напалову дэмана»Basu, Tanya (19 December 2013) «Who is Krampus?» National Geographic Magazine, каторы ў дні Раства карае дзяцей, якія пагана сябе паводзілі. Ён ёсць поўнай супрацьлегласцю Святому Мікалаю, які ўзнагароджвае харошых дзяцей падарункамі. Крампус ёсць адным з персанажаў, якія маюць дачыненне да Святога Мікалая ў некаторых краінах і рэгіёнах, такія як Аўстрыя, Баварыя, Харватыя, Чэхія, Венгрыя, Славакія, Славенія, у Паўднёвым Ціролі, Трэнціна і некаторых іншых частках Паўночнай Італіі. Паходжанне гэтай постаці да канца не высветлена, некаторыя фалькларысты і антраполагі лічаць яго паходжанне дахрысціянскім.
У традыцыйных парадах і святочных мерапрыемствах, як Krampuslauf (Крампус бяжы), малады хлапец пераапранаецца ў Крампуса; такая цырымонія адбываецца штогод у бальшыні альпійскіх гарадоў.
Паходжанне
Апісваючы свае назіранні ў 1975 годзе ў часе пражывання ў невялікім горадзе Ірдынг у Штырыі, антраполаг Джон Лж. Гонігман пісаў:
Постаць Крампуса захавалася, а ў XVII стагоддзі Крампус быў уключаны ў хрысціянскія зімовыя святкаванні, дзе Крампус і Святы Мікалай існавалі разам.
Краіны колішняй Імперыі Габсбургаў збольшага запазычылі традыцыі святкавання 5 снежня, звязаныя з Крампусам і Святым Мікалаем, з аўстрыйскіх традыцый.
Выгляд
Хоць Крампус з’яўляецца ў вялікай колькасці варыяцый, бальшыня з іх мае шэраг агульных рыс. Ён пакрыты поўсцю, звычайна карычневага або чорнага колеру, мае расшчэпленыя капыты замест рук і ногі казла. Ён мае доўгі звіслы завостраны язык і іклы.
Крампус носіць ланцугі, закліканыя сімвалізаваць звязванне чорта ў традыцыях хрысціянскай царквы. Для больш драматычнага эфекту ён пляскае ланцугамі. На ланцугі часам вешалі званы рознага памеру. У старых язычніцкіх версіях Крампус насіў з сабой бярозавыя розгі, якімі ён часам біў дзяцей. Такія бярозавыя розгі (ruten) верагодна маюць дахрысціянскае паходжанне з абрадаў прысвячэння. У некаторых варыянтах галінкі бярозы замяняе бізун. Часам Крампуса малююць з мехам або кошыкам за спінай, у якія ён забірае паганых дзяцей, каб патапіць, з’есці або адправіць у пекла. У некаторых старых версіях ёсць упамінанне, што ён клаў непаслухмяных дзяцей у мех і забіраў з сабой. Такую ж рысу мае напрыклад Чорны ПітChristian Slaves, Muslim Masters: White Slavery in the Mediterranean, the Barbary Coast, and Italy, 1500—1800, Robert Davis, 2004.
Ноч Крампуса У частцы Еўропы свята Святога Мікалая адзначаюць 6 снежня. Напярэдадні ўвечары, 5 снежня, у ноч Крампуса (Krampusnacht) на вуліцах з’яўляецца злы валасаты чорт. Часам з Святым Мікалаем, часам адзін, Крампус наведваецца ў дамы і на работу да людзей. Святы звычайна апрануты ў царкоўную рызу біскупа, нясе з залаты цырыманіяльнае жазло. Супроць Санта-Клаўса, вядомага ў Паўночнай Амерыцы, на гэтае свята Мікалай прыходзіць толькі да харошых дзяцей, а Крампус адказны за наведванне дрэнных. Мікалай дорыць падарункі, а Крампус — вугаль і бярозавыя розгі.
Сучасная гісторыя Пасля выбараў 1923 года ў Аўстрыі, традыцыі звязаныя з Крампусам былі забароненыя рэжымам Долфуса дзякуючы Айчыннаму фронту і Хрысціянска-сацыяльнай партыі. У 1950-х гадах урад распаўсюджваў брашуры з назвай «Крампус — гэта злы чалавек». Да канца стагоддзя святкаванне з Крампусам адрадзілася і застаецца папулярным да нашых дзён. Традыцыі звязаныя з Крампусам таксама адраджаюцца ў Баварыі, разам з мясцовымі традыцыямі вырабу драўляных масакErik Olsen, «In Bavaria, Krampus Catches the Naughty.» New York Times, 21 December 2014..
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Зімовыя фальклорныя персанажы Катэгорыя:Дэманы ў хрысціянстве Катэгорыя:Фальклор Германіі Катэгорыя:Фальклор Аўстрыі