«Партрэт Альжбеты і Алены Радзівіл» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў пачатку 1880-х гг. Гансам Макартам (1840—1884). Месцазнаходжанне невядома. Памер карціны — .
На партрэце адлюстраваны сёстры Альжбета Мацільда (1861—1950) і Алена Аўгуста (1874—1958) з Радзівілаў. У калекцыі Музея-замка ў Ланцуце захоўваецца фотаздымак з партрэта, зроблены фатографам Маракам Косіорам (). Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 214, запіс пра партрэт у інвентары 1857 г. датаваны 1883 г.; № 190 у інвентары 1928 г.; № 103 у вопісе 1939 г.). Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г., верагодна, вывезены ў Германію. Паводле , аўтарства партрэта гіпатэтычна належыць мастаку Гансу Макарту. Даследчыца Аксана Лабко мяркуе, што гэта бясспрэчны твор МакартаЛёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5..
Катэгорыя:Радзівілы Катэгорыя:Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс Катэгорыя:Партрэты Катэгорыя:Карціны 1880-х гадоў Катэгорыя:Страчаныя творы