«Даянч» () — незалежны туркменскі часопіс. Галоўны рэдактар — журналіст і філосаф Мухамедмурад Саламатаў, вядомы на Захадзе як «туркменскі Сахараў». Выдаваўся ў 1991—1992 гадах у Маскве на рускай і туркменскай мовах. У выданні прымала ўдзел інтэлігенцыя з руху «Агзыбірлік» і іншых груп, апазіцыйных Ніязаву.
Зарэгістраваны 25 красавіка 1991 года Дзяржаўным камітэтам СССР па друку ў Маскве. У верасні 1991 года быў падпісаны да друку першы нумар выдання, дзе была змешчана фатаграфія туркменскай жанчыны з ахапкам галля на спіне. Жанчына сімвалізуе сабой Туркменію. 11 сакавіка 1992 года 24 500 экзэмпляраў першага нумара былі арыштаваны ў аэрапорце Ашгабата супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці. У першым нумары сярод матэрыялаў была і Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, упершыню апублікаваная на туркменскай мове. Па сцвярджэнню Джумамурада Кіясава, першы нумар фінансавалі ён сам і прадпрымальнік Караджа Караджаеў, які пазней эміграваў у Швейцарыю.
У красавіку 1992 года выйшаў наступны нумар выдання пад назвай «Даянч-экспресс». У выданні быў апублікаваны артыкул «Туркменский хунвейбин», прысвечаны палкоўніку Даўлетаву. Артыкул быў выкарыстаны туркменскай уладай для суда над рэдактарам Мухамедмурадам Саламатавым, на якім ён быў аштрафаваны. 28 красавіка 1992 года былі арыштаваны ў аэрапорце Ашгабата 2000 экзэмпляраў «Даянч-экспресса» і рэдактар выданняThe Current Digest of the Post-Soviet Press. — 1992. — Vol. 44, No. 17. — P. 27., які 3 кастрычніка 1992 года быў жорстка збіты невядомымі. У 1992 годзе выйшаў трэці і апошні нумар выдання.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Часопісы на рускай мове Катэгорыя:Часопісы на туркменскай мове Катэгорыя:Часопісы Туркменістана