Аляксандр Трафімавіч Сідзе́нка (нар. ) — вучоны ў галіне гігіены працы, доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар (1996). Ганаровы акадэмік Грузінскай акадэміі навук, член Міжнароднай акадэміі навук па экалогіі і бяспечнай жыццядзейнасціСиденко Александр Трофимович // РУП «Навукова-практычны цэнтр гігіены» (дзяржаўнае прадпрыемства «НПЦГ»).
Біяграфія Нарадзіўся ў Кіеве. Скончыў Пермскі медыцынскі інстытут у 1949 годзе і працаваў урачом па гігіене працы ў горадзе Уфа. Скончыў аспірантуру і выкладаў на працягу 6 гадоў у Данецкім медыцынскім інстытуце. З 1961 года А. Т. Сідзенка ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце санітарыі і гігіены. Займаў пасады загадчыка лабараторыі (1969—1996), загадчыка аддзела.
Навуковая і грамадская дзейнасць У сваёй навуковай дзейнасці А. Т. Сідзенка займаўся тэарэтычнымі і практычнымі праблемамі аздараўлення ўмоў працы і захавання здароўя працуючых. Пад яго кіраўніцтвам упершыню ў СССР распрацавана і ўкаранёна ў вытворчасць шкляных валокнаў прынцыпова новая сістэма паветраабмену, праводзіліся даследаванні па распрацоўцы аздараўленчых мерапрыемстваў у тарфяной, машынабудаўнічай, тэкстыльнай прамысловасці, вытворчасці штучных скур і мінеральных угнаенняў. Упершыню ў Беларусі распрацаваў комплексныя шматпланавыя метадычныя падыходы да ацэнкі рэпрадуктыўнага здароўя жанчын і меры па прафілактыцы захворванняў маці і дзіцяці, што дазволіла падрыхтаваць шэраг нарматыўна-метадычных дакументаў па гігіенічным рэгламентаванні працы жанчын, занятых на вытворчасці мінеральных угнаенняў, шкляных, сінтэтычных і штучных валокнаў, а таксама на прадпрыемствах пластмас, палімераў і шклопластыка.
Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку ў замежных выданнях. Пад кіраўніцтвам А. Т. Сідзенкі падрыхтаваны доктарская і 6 кандыдацкіх дысертацый.
На працягу шэрагу гадоў А. Т. Сідарэнка быў членам Саюзнай праблемнай камісіі «Навуковыя асновы гігіены працы і прафпаталогіі» пры Акадэміі медыцынскіх навук СССР, секцый «Гігіена працы ў асноўных галінах прамысловасці» і «Гігіена працы жанчын», Навуковага савета па праблеме «Ахова працы» Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы пры Савеце Міністраў СССР і УЦСПС, навукова-тэхнічнага савета па прамысловай эстэтыцы пры Міністэрстве сельскагаспадарчага машынабудавання СССР. Таксама уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій беларускіх часопісаў «Медыцына працы і прамысловая экалогія» і «Ахова працы».
Літаратура
Спасылкі
Сиденко Александр Трофимович // РУП «Навукова-практычны цэнтр гігіены» (дзяржаўнае прадпрыемства «НПЦГ») Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Гігіеністы Катэгорыя:Ганаровыя члены Акадэміі навук Грузіі