Раман Пілецкі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у структуры мінскага МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце трапіў у барысаўскі БАТЭ, з 2019 года пачаў прыцягвацца да дубля клуба, дзе замацаваўся на наступны год. У 2021 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды БАТЭ. 16 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць мазырскай «Славіі», выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
У сакавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка», аднак не здолеў замацавацца ў складзе. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб. У другой палове 2022 года выступаў за дубль БАТЭ.
У лютым 2023 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», які арандаваў паўабаронцу на сезон 2023. У студзені 2024 года, пасля вяртання з арэнды, стаў рыхтавацца да новага сезона з БАТЭ. У сакавіку 2024 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі да канца 2025 года.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль БАТЭ 2 0 2020 дубль БАТЭ 30 1 2021 Д1 БАТЭ 1 0 2022 (1) Д1 Слуцк 4 0 2022 (2) дубль БАТЭ 15 5 2023 Д1 Нафтан 28 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан