У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне архіпелаг Кірымбаш.
Кірымбаш () — нацыянальны парк у Мазамбіку. Ахоплівае частку аднайменных астравоў і навакольных марскіх прастораў. Займае тэрыторыю 7500 км².
Нацыянальны парк быў утвораны ў 2002 г. Да 2010 г. кіраваўся Сусветным фондам дзікай прыроды.
Парк ахоўвае 11 астравоў каралавага паходжання. У яго склад уваходзяць лясы міёмба, мангры, каралавыя рыфы. Парк насяляюць 160 відаў жывёл, у тым ліку сланы, буйвалы, львы, леапарды, дзікія сабакі, дэльфіны, кіты, марскія чарапахі, акулы і г. д. У нашы дні развіваецца турызм.
Спасылкі Quirimbas National Park
Кірымбаш