Юрый Музычэнка (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Гомель», з лета 2017 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У лютым 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік» з Першай лігі, дзе таксама стаў адным з асноўных ігракоў, за сезон адзначыўся 3 галамі і 10 галявымі перадачамі. У студзені 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у «Смалявічы», якія выйшлі ў Вышэйшую лігу, аднак ужо ў сакавіку пакінуў каманду і вярнуўся ў «Гомель». Спачатку звычайна выхадзіў на замену, а пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе, у выніку дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У пачатку 2021 года трэніраваўся з асноўнай камандай «Гомеля», але сезон пачаў у дублі.
У ліпені 2021 года, так і не згуляўшы за аснову ў сезоне, пакінуў «Гомель» і неўзабаве папоўніў склад «Віцебска». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 ліпеня 2021 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мінскім «Дынама» (1:3). У далейшым пераважна гуляў за дубль, зрэдку выходзячы на замену ў асноўнай камандзе. У студзені 2022 года стала вядома, што нападнік пакідае віцебскі клуб.
У лютым 2022 года трэніраваўся з мазырскай «Славіяй», а ў сакавіку стаў іграком гомельскага «Лакаматыва». Замаваўся ў стартавым складзе каманды. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з «Лакаматывам». У лютым 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з клубам.
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2016 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2017 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Гомель 15 1 2018 дубль Гомель 19 6 2019 Д2 Спадарожнік 28 3 2020 Д2 Гомель 18 0 2021 (1) дубль Гомель 9 1 2021 (2) Д1 Віцебск 3 0 2022 Д2 Лакаматыў 23 2 2023 Д2 Лакаматыў 29 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель